Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ПАМІЛАВАЎ ШПІЁНКУ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

З гомельскай жаночай калёніі выйшла на волю 25-гадовая Ірына Ўшак, якую летась асудзілі за шпіянаж на карысьць замежнай краіны. Указ пра яе памілаваньне падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Чакалася, што кіраўнік Беларусі сваім указам памілуе і італьянца Анжэла Піу, які, паводле суду, ўцягнуў жанчыну ў шпіёнскую дзейнасьць, аднак гэтага не адбылося.

У КГБ Беларусі мне пацьвердзілі, што Піу таксама зьвярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні, але ягоны зварот пакуль не разгледжаны.

Анжэла Піу быў асуджаны на чатыры з паловай гады зьняволеньня, зь якіх адседзеў ужо год. Ён адзіны замежнік, які адбывае пакараньне ў беларускай турме за шпіянаж. Амаль адначасова зь Піу летась быў асуджаны за шпіянаж грамадзянін Нямеччыны Крыстафэр Лец. Але ў пачатку 2002 года яго памілавалі і адправілі дамоў.

Паводле пэўных зьвестак, за Крыстафэра Леца хадайнічалі высокапастаўленыя асобы зь Нямеччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG