Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОМНІКА РАССТРАЛЯНЫМ ВЯЗЬНЯМ У ВІЦЕБСКУ НЯ БУДЗЕ?


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Тут у часе апошняй вайны былі зьнішчаныя звыш 80 тысяч беларускіх грамадзянаў – значна больш, чым ва ўсясьветна вядомых Дахаў і Бухенвальдзе. Аднак нагадвае пра гэта ўсяго толькі сьціплы бэтонны помнік, усталяваны яшчэ ў 1964-м годзе.

Ушанаваньне памяці бязьвінных ахвяраў сталася асноўнай тэмай сёньняшняга мітынгу. Стварэньне праекту стварэньня памятнай зоны ўжо прафінансаванае, аднак на большае ў гарвыканкаме грошай ужо няма, так што заплянаванае на 2005 год адкрыцьцё мэмарыялу цяпер пад вялікім пытаньнем.

Тым часам гарвыканкам даў дазвол на пабудову ў памятных мясьцінах прытулку для бадзяжных жывёл, на што ў Віцебску актыўна зьбіраюць ахвяраваньні. Але й гэта будаўніцтва зараз замарожанае, няма грошай – ні на жывёлаў, ні на людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG