Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СПРАВА СУПРАЦЬ ВОЛЬГІ КОРБУТ СПЫНЕНАЯ


Алесь Грыневіч, Менск

Абвінавачаньні супраць уладальніцы чатырох залатых алімпійскіх мэдалёў Вольгі Корбут ня будуць разглядацца ў судзе. Справа пра дробны крадзеж закрытая, бо Корбут пагадзілася заплаціць 333 даляры судовага ўнёску і наведала адмысловы курс лекцыяў. Такія пагадненьні з судом частыя ў выпадках, калі чалавека ўпершыню абвінавачваюць у нязначным правапарушэньні, піша амэрыканская газэта "Atlanta Journal-Constitution".

Вольгу Корбут затрымалі сёлета 31 студзеня каля харчовай крамы ў прымесьці Атлянты. Ахоўнік крамы сьцвярджаў, што былая алімпійская чэмпіёнка не заплаціла 19 даляраў за свае пакупкі — сыр, сыроп, гарбату, інжыр ды прыправы. Корбут казала, што яна проста забылася у машыне кашалёк і йшла па грошы. Цяпер, па закрыцьці справы, Корбут забаронена наведваць харчовыя крамы, якія ўваходзяць у сетку "Паблікс", што вінаваціла яе ў крадзяжы.

Беларуская спартоўка, якая ў сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя захапіла аматараў гімнастыкі ўва ўсім сьвеце сваім майстэрствам, апошнія дзесяць гадоў жыве ў ЗША, дзе трэніруе дзяўчынак. Нягледзячы на тое, што справа супраць гімнасткі закрытая, ейныя праблемы на гэтым ня скончыліся. Рычард Барткевіч, сын Корбут і сьпевака Лявона Барткевіча, — сярод падазроных у справе аб падробцы 30 тысяч даляраў, заявіў у сакавіку прадстаўнік фэдэральнай фінансавай службы ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG