Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД НАД СУПРАЦОЎНІКАМІ "ПАГОНІ" МІКОЛАМ МАРКЕВІЧАМ І ПАЎЛАМ МАЖЭЙКАМ АДКЛАДЗЕНЫ. СУДЗЬДЗЯ ЗАХВАРЭЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Міліцыя не дапускала ў будынак журналістаў з фота- і відэакамэрамі. Ім тлумачылі, што выйшаў загад міністра ўнутраных справаў: на важныя аб'екты можна пранесьці журналісцкую апаратуру толькі з дазволу кіраўніка. У гэтым разе — старшыні суду.

У судовай залі, разьлічанай на 70 — 80 месцаў, сабралася як мінімум удвая болей людзей. Затым зьявіліся Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка ў майках з надпісам: "Я журналіст, а не злачынца". Прысутныя іх гучна павіталі.

Затым у залю ўвайшоў пракурор і сакратарка суду. Яна паведаміла, што судзьдзя Мікалай Сяргейка шпіталізаваны, таму судовы працэс адкладваецца. Прысутныя рэагавалі на навіну вельмі эмацыйна.

Высьветлілася, што захварэлі адразу некалькі судзьдзяў. Каля дзьвярэй старшыні суду ўсталі два міліцыянты і нікога не пускалі. Вось што ўдалося даведацца адвакату Міколы Маркевіча Сяргею Сурко:

(Сурко: ) “Старшыня суду патлумачыў наступнае: дні праз два-тры ён вырашыць, каму з судзьдзяў ён аддасьць гэтую крымінальную справу. Судзьдзя будзе яе вывучаць і прызначыць тэрмін судовага паседжаньня. Калі гэта будзе, я ня ведаю. Праз два-тры дні мы даведаемся, хто будзе судзьдзя”.

Пакінуўшы судовы будынак, Мікола Маркевіч выказаў нашаму радыё свае меркаваньні:

(Маркевіч: ) “Я папросту шакаваны той бязглузьдзіцай, якая адбываецца. Відавочна, што гэтая ўлада ня ведае проста, што рабіць. Яны дапусьцілі фактычна злачынства, сфабрыкаваўшы справу. І яны ведаюць, што адзіным законным рашэньнем павінен быць апраўдальны вырак. Але відавочна, што яны ня хочуць гэтага рабіць. І зараз яны, я думаю, ліхаманкава, зачыніўшыся недзе ў кабінэтах, вырашаюць, як з гонарам выйсьці з гэтай брыдкай, бруднай сытуацыі. Якая ганьбіць Беларусь, робіць шкоду яе міжнароднаму іміджу. Якая ганьбіць беларусаў.

У мяне ёсьць аптымізм, бо сёньня прыйшло шмат народу. Калі наступным разам прыйдзе ў два разы больш, гэтыя злачынцы, я акрэсьліваю іх так, ніколі ня будуць рабіць злачынства. Калі будзе шмат народу. Калі будзе падтрымка, калі будзе салідарнасьць. Мы ў стане запатрабаваць ад іх выкананьня іх жа законаў. І мы павінны гэта рабіць”.

Сёньня ж адбылася прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная судоваму перасьледу журналістаў "Пагоні".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG