Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ


Сяргей Шупа, Вільня

Раней фільмы Алена на Канскім фэстывалі паказваліся тройчы, аднак кожны раз рэжысэр адхіляў запрашэньне прыехаць у Каны. Звычайна фільмы Вуды Алена карыстаюцца значна большым посьпехам у Эўропе, чым у Злучаных Штатах, і гэтым разам рэжысэр вырашыў зрабіць падарунак прыхільнікам свайго таленту і асабіста прадставіць свой новы фільм на найбуйнейшым эўрапейскім кінафэстывалі.

ЛЁНДАН. Дванаццаць брытанскіх гарадоў пачалі змаганьне за права стаць у 2008 годзе Эўрапейскай культурнай сталіцай. Сярод гэтых гарадоў — Оксфард зь яго ўсясьветна вядомым унівэрсытэтам, Кентэрбэры — сядзіба Сьвятога Аўгустына, які 14 стагодзьдзяў таму перабраўся з Рыму ў Брытанію. Іншыя прэтэндэнты ўлучаюць Лівэрпуль — радзіму “Бітлз”, Брэдфард — месца жорсткіх этнічных сутычак, марскі курорт Брайтан. Праграма “Эўрапейская культурная сталіца” заменіць у 2005 годзе цяперашні праект “Эўрапейскі культурны горад”. Першай сталіцай абраны ірляндзкі горад Корк.

БАЗЭЛЬ (ШВАЙЦАРЫЯ). Швайцарскі калекцыянэр Эрнст Бэелер можа пазбыцца карціны Кандзінскага “Імправізацыя нумар 10”, якую ён купіў у 1951 годзе ў аднаго нямецкага гандляра. Амэрыканец Джэн Лісіцы, сын колішняй уладальніцы згаданай карціны — Софіі Купэрс-Лісіцы — патрабуе вяртаньня карціны, рэквізаванай у ягонай сям’і нацыстоўскімі ўладамі. Спэцыялісты ацэньваюць цяперашні кошт карціны на 20–25 мільёнаў швайцарскіх франкаў. Джэн Лісіцы цьвердзіць, што Бэелер ня мог ня ведаць папярэдняга лёсу карціны, бо ззаду на палатне стаяць рэквізыцыйныя штампы.

НЬЮ-ЁРК. Каля 10 тысяч дудароў і барабаншчыкаў прайшлі ў суботу праз цэнтар Мангэтэну падчас сьвяткаваньня Нацыянальнага Дня Шатляндыі. У гэтым парадзе ўдзельнічаў найбуйнейшы ў сьвеце аркестар дудароў. Наперадзе сьвяточнай калёны йшлі актор Шон Конэры і мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг. “Сёньня мы ўсе крыху шатляндцы”, — заявіў мэр перад пачаткам параду. Шатляндзкі Дзень адзначаецца ў гонар 6 красавіка 1320 году, калі шатляндзкі парлямэнт даслаў папу рымскаму ліст з абвяшчэньнем незалежнасьці Шатляндыі.

МАСКВА. Перад візытам расейскага прэзыдэнта Пуціна ў Нямеччыну Дзяржаўная Дума прыняла пастанову аб вяртаньні Нямеччыне сярэднявечных вітражоў з царквы ў Франкфурце на Одэры. 111 вітражоў XIV стагодзьдзя былі вывезеныя ў якасьці ваенных трафэяў пад канец Другой усясьветнай вайны. Вывезеныя расейцамі вітражы ад 1946 году захоўваюцца ў пецярбурскім Эрмітажы. Цяпер 15 зь іх упершыню выстаўленыя ў музэйнай экспазыцыі. Пастанову Думы яшчэ мусіць зацьвердзіць Савет Фэдэрацыі і падпісаць прэзыдэнт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG