Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”

У заўтрашнім выпуску перадачы прапануем вам сустрэчу зь беларускай паэткай Інай Дзідык, якая жыве ва ўкраінскім горадзе Палтава. Там яе добра ведаюць як вядучую беларускай праграмы на мясцовым тэлебачаньні.

Пятнаццаць гадоў таму беларуская дзяўчына Іна Снарская з Полацку выйшла замуж ва Ўкраіну, гатуе мужу ўкраінскі боршч і варэнікі, але вершы піша па-беларуску.

Перадачу падрыхтавалі Ганна Сурмач і Сяржук Сокалаў-Воюш.


“Сымбаль Веры”

Пераважная большасьць нашых малітваў Богу – гэта не падзяка і ўслаўленьне Яго, але просьбы. Не задумваючыся над тым, ці сапраўды гэта паслужыць нашаму дабру, мы просім найперш для сябе – здароў’я, шчасьця, посьпеху.

А ці выпадае прасіць у Бога раскошны дом, найноўшы мэрсэдэс або гадзіньнік маркі “Ролекс”?

Брус Вількінсан, аўтар бэстсэлеру “Малітва Явіса: прарыў у блаславёнае жыцьцё”, кажа, што ня грэх прасіць нават вялікіх прыбыткаў на біржы. Калі тройчы штодня цягам месяца вы будзеце чытаць кароткую малітву Явіса са Старога Запавету, ужо пасьля двух тыдняў вы адчуеце зьмену да лепшага, – абяцае аўтар кнігі, якая ў Амэрыцы карыстаецца небывалай папулярнасьцю.

Што гэта за цудоўная малітва і што за кніга?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG