Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВОЛЬФГАНГ БЭРЭНДТ АГУЧЫЎ УМОВЫ НАРМАЛІЗАЦЫІ СТАСУНКАЎ БЕЛАРУСІ З РАДАЙ ЭЎРОПЫ


Алена Панкратава, Менск

Заява зробленая ў зьвязку з вызваленьнем дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Андрэя Клімава і распаўсюджаная па каналах нямецкіх інфармайных агенцтваў. Як вынікае з заявы, пакуль для Эўропы застаецца няясным, ці ёсьць вызваленьне Андрэя Клімава пачаткам палітычных зьменаў у Беларусі, альбо гэта толькі адзінкавы пазытыўны крок.

Эўрапейскі парлямэнтар Вольфганг Бэрэндт вітае вызваленьне Андрэя Клімава, аднак адначасова адзначае: гэтая радасьць азмрочаная шэрагам абставінаў. Бо паралельна з вызваленьнем аднаго апанэнту рэжыму за удзел хоць і ў несанкцыяваных, аднак мірных вулічных шэсьцях, былі затрыманыя і дастаўленыя ў турмы дзясяткі іншых апанэнтаў. Усё гэта ёсьць прыкладам старой вядомай палітыкі: крок наперад — два крокі назад.

Гэта датычыць таксама і працэсу над выкрадальнікамі і забойцамі апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Пазытыўнае тое, што ў часе працэсу не было вынесенае сьмяротнае пакараньне, як гэтага чакалі. Нэгатыўнае: афіцыйны Менск па-ранейшаму не пайшоў насустрач патрабаваньням Захаду што да высьвятленьня прычынаў зьнікненьня Завадзкага; судовыя паседжаньні насуперак усім міжнародным стандартам адбыліся за зачыненымі дзьвярыма.

У гэтым зьвязку ня трэба зьдзіўляўцца тым антыўрадавым абурэньням і пратэстам, якія маюць месца ў грамадзтве.

Эўрапейскі парлямэнтар заклікае заходніх палітыкаў зьвярнуць увагу на чарговыя паседжаньні беларускага парлямэнту ў красавіку. Бо на гэтых паседжаньнях, паводле беларускага боку, павінны быць абмеркаваныя новыя заканадаўчыя акты, сярод якіх Закон аб пашырэньні правоў парлямэнту і новы Закон аб СМІ. Як лічыць Вольфганг Бэрэндт, магчыма, неўзабаве Эўропа зможа атрымаць адказ на пытаньне, ці ёсьць вызваленьне Андрэя Клімава адзінкавым палітычным крокам альбо пачаткам палітычных пераменаў у Менску.

Некаторыя заходнія палітыкі ды палітолягі па-ранейшаму выказваюць спадзяваньне на фактар расейскага ўплыву на палітычны курс беларускага кіраўніцтва. Як піша на старонках нямецкага выданьня “Die Welt” вядомы амэрыканскі палітычны дзеяч, а цяпер выкладчык Унівэрсытэту Джона Гопкінса ў Вашынгтоне Зьбігнеў Бжэзіньскі, “у зьвязку з тым, што Расея мае моцны ўплыў на Беларусь, Маскве трэба было б садзейнічаць дэмакратычнаму пераходу Беларусі да сапраўднай незалежнасьці. Архаічны нэасавецкі рэжым Лукашэнкі павінен вызваліць месца сапраўднай дэмакратыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG