Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯМЕЧЧЫНА ДЫ ІНШЫЯ КРАІНЫ ЭЎРАЗЬВЯЗУ ІМКНУЦЦА ВЯРНУЦЬ БЕЛАРУСЬ У КОЛА ЭЎРАПЕЙСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ


Ул. інф.

Паводле словаў немяцкага амбасадара, ня выкарыстаным застаецца патэнцыял міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што нямецкія дэпутаты чакаюць ад беларускіх парлямэнтароў пашырэньня паўнамоцтваў заканадаўчага органу і законаў, якія б спрыялі свабодзе слова і большай справялівасьці выбарчага працэсу.

Амбасадар Фрык таксама нагадаў яшчэ дзьве ўмовы: мараторый на сьмяротнае пакараньне і рашэньне пра прызначэньне кіраўніка групы АБСЭ ў Беларусі. “Для мяне як для амбасадара Нямеччыны гэты пункт мае велізарнае значэньне, бо меркаваны кандыдат – прадстаўнік маёй краіны”, – сказаў Гельмут Фрык.

Спадар Фрык таксама выказаў незадаволенасьць арыштам і асуджэньнем лідэра беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Міколы Статкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG