Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКІХ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ ЗЬЯВІЛАСЯ СВАЯ ГАЗЭТА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Новы інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь мае ляканічны назоў “Сацыял-дэмакрат Віцебшчыны”, хаця ягоны заснавальнік ды галоўны рэдактар Леанід Гаравы рыхтуе гэтае выданьне ў мястэчку Гарадок, дзе ён жыве ды працуе настаўнікам.

Матэрыялы першага, сакавіцкага нумару прысьвечаныя палітычнаму ды партыйнаму жыцьцю ўсяе вобласьці. Гэты нумар мае наклад 200 асобнікаў, і надрукаваны ён на грашовыя ахвяраваньні сяброў ды прыхільнікаў Беларускае сацыял-дэмакратычнае партыі.

Надалей бюлетэнь думаюць выдаваць штомесяц і распаўсюджваць бясплатна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG