Як паведаміла агенцтва "Інтэрфакс", Баярына, верагодна, перададуць літоўскім уладам 2 красавіка, а пакуль што ён знаходзіцца ў Менскім сьледчым ізалятары.
Былога турэмнага чыноўніка затрымалі на пачатку лютага ў Менскай вобласьці. У Літве яго асудзілі да 5 гадоў зьняволеньня за вымагальніцтва хабару ў асуджанай жанчыны і ейных сваякоў, але Баярын здолеў уцячы ў Беларусь.