Сябры моладзевага руху “Зубр” Аляксандар Каляда й Аляксандар Паўловіч у Шклове падчас выбарчай кампаніі зайшлі ў краму ў масках з выяваю Лукашэнкі. Яны абяцалі “навесьці парадак” і павялічыць зарплату. Суд пакараў іх за гэта грашовымі штрафамі.
Хлопцы паведамілі Радыё Свабода, што дырэктар тэхнікуму яшчэ раней пагражаў ім адлічэньнем за ўдзел у перадвыбарчай кампаніі.