Публікацыя называецца “Лукашэнка наведвае аўстрыскія казыно”. Як вынікае з публікацыі, беларускі лідэр прыехаў у Аўстрыю на запрашэньне шэфа аўстрыйскіх казыно Лео Вальнэра. Паводле венскага выданьня, візыт беларускага лідэра ў Аўстрыю можа мець толькі прыватны характар, бо ў краінах Эўразьвязу дзейнічае эмбарга на афіцыйныя кантакты з Лукашэнкам.
Як піша “Kurier”, Міністэрства замежных справаў Аўстрыі ня раіла ўладальніку казыно рабіць падобнае запрашэньне.