Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Сымбаль Веры”. 16 сакавіка

17 сакавіка — нядзеля дараваньня правінаў, якая ў праваслаўных распачынае Вялікі пост, таму ў перадачы пойдзе гаворка пра хрысьціянскае дараваньне. Які сэнс дараваньня правінаў? Ці кожны грэх можна дараваць? Ці мае значэньне гэткая высакародная фікцыя, калі сьвецкае права ўсё адно кіруецца сваімі законамі?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць прафэсар маральнай тэалёгіі з Каталіцкага Люблінскага ўнівэрсытэту Раман Дзванкоўскі, праваслаўны сьвятар зь Вільні айцец Уладзімер Рынкевіч, сябра Брацтва Трох Віленскіх Пакутнікаў зь Менску Леанід Качанка і муфці беларускіх мусульманаў-татараў Ібрагім Канапацкі. Праграму вядзе Кастусь Бандарук.

“Галерэя Свабоды”. 16 сакавіка

“Мастак і экалёгія” — перадача пра выставу “Эка-арт”, што адбылася ў Менску. З мастакамі Аляксандрам Родзіным і Міколам Купавам гутарыць Сяргей Харэўскі.

Суботні дыялёг Ірыны Халіп зь Лявонам Баршчэўскім. 16 сакавіка

Мэта прыняцьця дэмакратычнае Канстытуцыі 1994 году была зусім не дэмакратычнай: Канстытуцыя павінна была стаць лёгкім шляхам у прэзыдэнты для Вячаслава Кебіча. Тое, што робіцца сёньня, — адваротны бок той гісторыі. Ірына Халіп размаўляе зь Лявонам Баршчэўскім — дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, адным з тых, кто галасаваў супраць прыняцьця Канстытуцыі 1994 году.

“Праскі акцэнт”. 17 сакавіка

Шэсьце з нагоды Дня канстытуцыі 15 сакавіка ў Менску сталася першай вулічнай акцыяй беларускай апазыцыі за апошнія месяцы. Ці можна чакаць іншых падобных акцыяў сёлета ўвесну і хто можа ўзяць у іх удзел? Ці ёсьць масавыя мітынгі й дэманстрацыі альтэрнатывай выбарчай агітацыі? Якім чынам апазыцыйныя партыі могуць заваяваць больш прыхільнікаў?

Гэтыя ды іншыя пытаньні абмяркоўваюць старшыня БСДП “Народная Грамада” Мікола Статкевіч і старшыня рады супольнасьці “Ўсяслаў Чарадзей” Васіль Храмцоў. Вядзе гутарку Віталь Тарас.

“Вольная студыя”. 17 сакавіка

Цягам мінулага стагодзьдзя на эміграцыі працавалі каля 100 значных беларускіх пісьменьнікаў і пабачыла сьвет калі 5000 кніг. У перадачы пра беларускую эмігранцкую літаратуру Міхась Скобла гутарыць з кандыдатам філялёгіі Алесем Пашкевічам, аўтарам нядаўна выдадзенага ў Беластоку дасьледаваньня “Зваротныя дарогі”.

Нядзельны круглы стол. 17 сакавіка

Паэт балотных вольхаў? мурашыны філёзаф? барочны эстэт? — якая з гэтых характарыстык справядлівая ў дачыненьні да Міколы Купрэева? Хто ён такі, гэты дзівак, які пачынае свае вершы “на падлозе, на звычайнай сасновай падлозе, ля парога”?

Міты і рэальнасьць пра аднаго з самых несучасных беларускіх літаратараў Міколу Купрэева за нашым нядзельным круглым сталом абмяркоўваюць у менскай студыі ягоны сталічны апякун паэт Леанід Галубовіч і па тэлефоне з Пружаншчыны — малады зямляк творцы, таксама паэт і памочнік у побыце Мікола Папека. Праграму падрыхтавала і вядзе Валянціна Аксак.

“Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”. 17 сакавіка

Інтэрнэт-старонка Рады БНР. Вандроўкі па чатах і форумах. Пра што думае маладая Беларусь — новы беларускі сайт. Навіны Інтэрнэту.
Выпуск падрыхтаваў Сяржук Сокалаў-Воюш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG