Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТО ДУМАЮЦЬ ГРАМАДЗЯНЕ БЕЛАРУСІ ПРА НЕЧАКАНЫ І АМАЛЬ ЗАСАКРЭЧАНЫ АД'ЕЗД АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ З КРАІНЫ?


Міхал Стэльмак, Менск

(Карэспандэнт: ) "Скажыце, калі ласка, ці ведаеце вы, дзе цяпер Аляксандар Лукашэнка?"

(Уладзімер Пятровіч: ) "Аляксандар Лукашэнка на сваёй баявой варце".

(Карэспандэнт: ) "Што вы чулі пра яго ад'езд?"

(Вера Дзьмітрыеўна: ) “Учора, па-мойму, нічога не перадавалі".

(Карэспандэнт: ) "Вы лічыце, што ён зараз у Менску?"

(Вера Дзьмітрыеўна: ) "Так".

(Карэспандэнт: ) "Што вы ведаеце пра месцазнаходжаньне Аляксандра Лукашэнкі?"

(Анатоль: ) "Захварэў і паехаў лячыцца”.

(Карэспандэнт: ) "А куды?"

(Анатоль: ) "У Аўстрыю".

(Карэспандэнт: ) “Вы не задаваліся пытаньнем: навошта лячыцца здароваму чалавеку?"

(Анатоль: ) "Грып, насмарк — усё ж можа быць. Усе мы пад богам ходзім".

(Карэспандэнт: ) "А хто зараз кіруе беларускай дзяржавай?"

(Анатоль: ) "Навіцкі павінен".

(Юры Сяргеевіч: ) "Чуў, што ён нібыта ў адпачынак паехаў. Бо кажуць, што ён 8 гадоў не адпачываў — ня быў у адпачынку".

(Карэспандэнт: ) "На вашу думку, хто зараз кіруе дзяржавай?"

(Юры Сяргеевіч: ) "Яго намесьнікі, памочнікі".

(Карэспандэнт: ) "Ці ведаеце вы, дзе цяпер Аляксандар Лукашэнка?"

(Галіна Іванаўна: ) "У Аўстрыі. Адны кажуць, што ён там адпачывае, іншыя кажуць, што ён там лечыцца".

(Кацярына Кузьмінічна)"Я не цікаўлюся беларускімі перадачамі".

(Людміла Іванаўна: ) "Напэўна, ён знаходзіцца ў рэзідэнцыі — а дзе ж яшчэ".

(Карэспандэнт: ) "Вы ня чулі, што ён паехаў у адпачынак?"

(Людміла Іванаўна: ) "Не. Я ня думаю, каб ён у гэты час паехаў у адпачынак. Ён моцна працуе".

(Сьвятлана Міхайлаўна: ) "Да 18 сакавіка ён адпачывае. Кажуць, што ў Швэйцырыі".

(Надзея Іванаўна: ) "Я прыехала з Літвы".

(Карэспандэнт: ) “Што вы ведаеце пра Аляксандра Лукашэнку?"

(Надзея Іванаўна: ) "Мы шмат чулі пра Лукашэнку. Ён здаецца змагаецца за тое, каб Беларусі было лепш, каб людзі жылі больш заможна. Але як гэта ў яго атрымліваецца — меркаваць вам".

(Спадарыня: ) "Я — грамадзянка Ўкраіны, не магу камэнтаваць вашыя ўнутраныя падзеі".

(Зьміцер Лыбін: ) "Я — кампазытар, каардынатар беларускай Асацыяцыі сучаснай музыкі”.

(Карэспандэнт: ) "Дзе зараз знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка?”

(Зьміцер Лыбін: ) "У адпачынку, наколькі я ведаю. Але дзе — ня ведаю”.

(Карэспандэнт: ) "На вашу думку, хто зараз кіруе дзяржавай?"

(Лыбін: ) "Магчыма, урад. І наагул я музыкант, а не палітык. У мяне іншыя праблемы, і іх шмат".

(Аляксандар Іванавіч: ) "Я таксама задаю сабе пытаньне, хто зараз кіруе беларускай дзяржавай, але адказу ня ведаю".

(Карэспандэнт: ) "Гэта важна, на ваш погляд?”

(Аляксандар Іванавіч: ) "Вядома. Хто намі зараз кіруе?"

(Анатоль Жоўнер: ) "Лукашэнка, як перадаюць СМІ, знаходзіцца ў кароткатэрміновым адпачынку".

(Карэспандэнт: ) "Вас турбуе, хто зараз намі кіруе?"

(Анатоль Жоўнер: ) "Па канстытуцыі, здаецца, старшыня Савету Міністраў".

(Карэспандэнт: ) "Вы лічыце, што тут у адпаведнасьці з Канстытуцыяй вызначаецца кіраўнік, які замяняе Лукашэнку?"

(Анатоль Жоўнер: ) "Я ня ўпэўнены, што гэта так, як па Канстытуцыі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG