"Я абсалютна за тое, каб такая рэабілітацыя прайшла як мага хутчэй", — сказаў украінскі прэм'ер Кінах і дадаў, што УПА ёсьць "часткай гісторыі ўкраінскае дзяржавы, а як вядома, той, хто перакрэсьлівае гісторыю, ня мае будучыні".
Анатоль Кінах сказаў таксама, што ў спрэчках з камуністамі ён звычайна нагадвае пра Францыю й Гішпанію — "у цэнтры Парыжа стаіць помнік Напалеону, а ў цэнтры Мадрыду — Франка".
Гэтую заяву прэм'ер-міністар зрабіў у Заходняй Украіне менш як за тры тыдні да выбараў у Вярхоўную Раду, на якіх Аляксандар Лукашэнка публічна падтрымаў украінскіх камуністаў на чале зь Пятром Сыманэнкам.