Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРАДЗЕНСКІЯ РАБОЧЫЯ ПАТРАБУЮЦЬ ВЫПЛАТЫ СТУДЗЕНЬСКІХ ЗАРОБКАЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Апошнія два тыдні самым напружаным становішчам у горадзе вызначаўся якраз "Гроднатэкстыль". Рабочыя прадставілі генэральнаму дырэктару Віталю Быкаву ўльтыматум. Яны патрабавалі, каб ім заплацілі ўсе грошы за сьнежань і студзень. Інакш рабочыя пагражалі правесьці 11-га сакавіка папераджальны страйк.

Адміністрацыі ўдалося ў канцы лютага заплаціць усе грошы за сьнежань і пачаць выплаты за студзень. Тады рабочыя заявілі, што замест страйку заблякуюць сёньня прахадную.

Пратэст высьпеў на прадзіўнай фабрыцы прадпрыемства. Большасьць яе работніц падпісалі ўльтыматум дырэктару. Ім сёньня выплацілі ўсе заробкі цалкам. За студзень атрымалася па 80–90 тысяч рублёў. Адна з работніц, Тацяна, сказала мне, што за люты заробак будзе меншым, і наўрад ці яго заплацяць своечасова.

Тацяна зь яе сяброўкай не захацелі, каб я запісаў іх на дыктафон. Але расказалі, што ўжо ў мінулым месяцы частка рабочых іхнай фабрыкі ня мела працы. А цяпер засталася безь яе большасьць астатніх, бо скончылася сыравіна.

Асноўная частка вытворчасьці "Гроднатэкстылю" знаходзіцца ў паўночным прамысловым раёне гораду. Усе яго прадпрыемствы маюць праблемы. Улады плянуюць заснаваць тут свабодную эканамічную зону, прыцягнуць замежныя інвэстыцыі. Але ўжо мінула гадоў зь пяць, а справа дагэтуль ня зрушылася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG