Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПІКЕТ СЯБРОЎ КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ БНФ НАВЕДАЛІ ВІЦЕБСКІЯ АКТЫВІСТЫ РНЕ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Тры гадзіны пікетоўцы раздавалі мінакам улёткі з артыкуламі лідэра КХП БНФ Зянона Пазьняка ды зьбіралі ахвяраваньні на ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў – усталяваньне Крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.

Не абышлося на пікеце і без ідэалягічных спрэчак: у сквэры каля плошчы Леніна, дзе праходзіў пікет, было як заўсёды шмат ваяўнічых пэнсіянэраў; ды яшчэ гэтым разам паспрачацца зь пікетоўцамі пра сэнс нацыянальнае ідэі прыйшлі некалькі актывістаў РНЕ. Але спрэчкі пад аховай міліцыянтаў скончыліся мірна.

Наступны пікет віцебскія сябры КХП БНФ мяркуюць правесьці на Дзень Волі 25 Сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG