Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЦЫЯЛЬНАЯ КАМПАНІЯ “ЗУБРОЎЦАЎ”: ДВА ЗАТРЫМАНЫЯ


Любоў Лунёва, Менск

У аб'явах сябры "Зубра" цытуюць 21 артыкул Канстытуцыі Беларусі, паводле якога кожны мае права на годны ўзровень жыцьця, у тым ліку і на жыльлё. Камунальныя тарыфы апошнім часам няспынна падвышаюцца, але на якасьці абслугоўваньня гэта ніяк не адбіваецца. У сувязі з гэтым зуброўцы заклікаюць жыхароў зьвяртацца ў выканкамы са скаргамі на кепскую працу ЖЭСаў.

У міліцэйскім пастарунку Аляксандар Атрошчанкаў і Цімафей Дранчук правялі некалькі гадзінаў. На іх склалі пратакол за дробнае хуліганства, канфіскавалі рэшту аб'яваў і адпусьцілі.

(Дранчук: ) "Зразумела, яны ня ведалі, як з намі абыходзіцца, бо гэта было беспадстаўнае затрыманьне. Мы маем права расклейваць гэтыя аб'явы, пагатоў што мы расклейвалі іх у адпаведных месцах, на дошках аб'яваў ля пад'ездаў.

Цягам апошняга месяца затрымлівалі нашых сяброў, пакуль ішла сацыяльная кампанія руху "Зубр". Нягледзячы на ўсе перашкоды, якія нам робяць улады й праваахоўчыя органы, мы будзем працягваць нашую сацыяльную кампанію.

Я ўпэўнены, што мы давядзем да канца кампанію ў абарону дзіцячай паліклінікі. Мы не аддамо яе лечкамісіі і дзецям чыноўнікаў. Мы будзем працягваць сацыяльную кампанію ў дачыненьні ЖЭСаў, выканкамаў. Будзем расклейваць аб'явы й абараняць правы нашых грамадзянаў. Мяркую, што гэта дасьць свае вынікі".

Амаль штодня не абыходзіцца без затрыманьняў падчас збору подпісаў у абарону дзіцячай паліклінікі №4, якую хоча забраць лечкамісія ўпраўленьня справаў адміністрацыі Лукашэнкі для дзяцей чыноўнікаў. Сябры "Зубра" сабралі больш за 3000 подпісаў пратэсту. Блізкім часам гэтыя подпісы перададуць у лечкамісію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG