Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКАГА АПАЗЫЦЫЯНЭРА ЎЛАДЗІМЕРА ПЛЕШЧАНКУ ТОЛЬКІ ЗАТРЫМЛІВАЮЦЬ – ПРАТАКОЛАЎ НЕ СКЛАДАЮЦЬ І НЯ СУДЗЯЦЬ


Браніслава Станкевіч, Віцебск


Спадар Плешчанка, даўні сябар КХП БНФ, ізноў выйшаў сёньня да "Сіняга дому", каб распаўсюджваць партыйны друк. Гэтай справай ён займаецца ўжо месяц, прыцягваючы ўвагу мінакоў плякатам са словамі Зянона Пазьняка "Патрэбны новыя пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары пад пратэктаратам міжнародных арганізацыяў…"

Выкліканыя сёньня кімсьці з асабліва пільных грамадзянаў супрацоўнікі міліцыі не знайшлі ў паводзінах Плешчанкі складу правапарушэньня. Таму з пастарунку яго амаль адразу ж адпусьцілі. Але скіраваўся ён не дадому, а проста ў Чыгуначны раённы суд. Там сёньня працягваўся разгляд ягонае справы пра арганізацыю несанкцыянаванага пікету: аднойчы супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС усё-ткі склалі на апазыцыянэра пратакол за акцыю каля "Сіняга дому". І здарылася гэта 22-га студзеня падчас візыту ў Віцебск міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава...

Судовая справа па гэтым факце доўжыцца ўжо трэці тыдзень, хаця спадар Плешчанка адразу ж прызнаў, што наўмысна зарганізаваў несанкцыянаваную акцыю ды зьбіраецца працягваць іх і надалей... Аднак судзьдзю Сьвятлану Туфан гэта не пераканала, і яна ізноў перанесла судовае пасяджэньне, выказаўшы дзіўнае жаданьне знайсьці яшчэ больш неабвержныя факты зьдзейсьненага правапарушэньня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG