Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ЗАСТАЮЦЦА ГАРАНТАМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ, – ЗАЯВІЎ ПРАДСТАЎНІК ДЗЯРЖДЭПАРТАМЭНТУ ЗША


Юры Сьвірко, Менск

На брыфінгу пра вынікі візыту спадара Пайфэра ў Менск я спытаўся, ці спрабуе ўрад ЗША выкарыстаць расейскі ўплыў на Беларусь дзеля дасягненьня мэтаў дэмакратызацыі – напрыклад, ці абмяркоўвалася беларуская праблема ў часе сустрэчаў прэзыдэнтаў Буша й Пуціна.

Я таксама запытаў прадстаўніка амэрыканскага дзярждэпартамэнту, ці можа ён пацьвердзіць, што й сёньня застаюцца сапраўднымі дадзеныя ў часе вываду ядзернае зброі гарантыі незалежнасьці Беларусі – тады гарантамі выступілі ЗША, Вялікая Брытанія й Расейская Фэдэрацыя.

Вось як адказаў на гэтыя пытаньні спадар Пайфэр:

(Пайфэр: ) "Мы маем вельмі шырокае кола абмеркаваньняў з расейцамі. І мы ў мінулым выказвалі расейскім уладам нашую заклапочанасьць сытуацыяй. Я меў мажлівасьць сустрэцца з расейскім амбасадарам – мы мелі добры абмен думкамі пра сытуацыю тут, у Беларусі. Хаця я асабіста ня быў там, я добра разумею, што Беларусь закраналася ў некаторых дыскусіях на прэзыдэнцкім ранча ў Кроўфардзе, у Тэхасе.

У пытаньні пра амэрыканска-брытанска-расейскія запэўніваньні для Беларусі – я выкарыстоўваю слова "запэўніваньні", якое мае крыху іншае значэньне, чым "гарантыі", – гэтыя запэўніваньні застаюцца дзейнымі".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG