Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК РЭАГУЕ ШВЭЦЫЯ НА ЎЧОРАШНЮЮ ПАРАЗУ СВАІХ ХАКЕІСТАЎ?


Вольга Караткевіч, Прага

(Гольм: ) “У Швэцыі вельмі гучная рэакцыя. Адна з газэтаў на першай старонцы мае загаловак “Сорам” над фатаздымкам швэдзкай каманды, якая сыходзіла зь лёду. У іншай газэце фатаздымак швэдзкага галкіпэра Томі Сала, якія кажа “Калі ласка, даруйце мне”. А на дзьвюх іншых старонках вялікі загаловак “Вінаватыя: яны расчаравалі сваю краіну” і вялікі здымак усіх гульцоў зь імёнамі і сумамі ў мільёнах даляраў, якія яны зарабляюць, і надпісамі, што яны здраднікі. Пішуць, што гэта найбольшы скандал у гісторыі швэдзкага спорту”.

(Карэспандэнт: ) “А ці добра пішуць пра беларускую каманду і пра тое, як яна згуляла?”

(Гольм: ) “Вельмі мала. Толькі ў адным артыкуле напісана, што беларускі галкіпэр згуляў вельмі добры матч, а таксама, што беларуская абарона была вельмі добрай. Але галоўны націск робіцца на тое, як дрэнна згулялі швэды”.

(Карэспандэнт: ) “А падчас гульні якія былі камэнтары, і якая рэакцыя была ў швэдаў?”

(Гольм: ) “Камэнтатары на тэлебачаньні проста не маглі паверыць. Яны казалі, што гэтага ня можа быць, і што яны ня могуць паверыць сваім вачам. Так што рэакцыя была трохі незвычайная. Сёньня я ляцеў у Стакгольм, і на борце самалёта ўсе пра гэта гаварылі. У аэрапорце супрацоўніца, якая рэгістравала мой квіток, сказала мне: “Добры дзень. Гэта вельмі сумны дзень”. Я спытаўся, чаму. Яна адказала, маўляў, хіба я ня бачыў матч? Наогул, усе аб гэтым гавораць і ніяк ня могуць знайсьці гэтаму тлумачэньняў. Я ніколі такой рэакцыі дагэтуль ня чуў пасьля такой падзеі”.

На заканчэньне Ларс Гольм пажадаў беларускай камандзе перамагчы канадыйцаў і выйграць алімпійскае золата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG