Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ПІВА ПРЭЗЫДЭНТА” – НЯМЕЦКАЯ FRANKFURTER ALLGEMEINE ПІША ПРА АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКУ І РАСЕЙСКІ КАПІТАЛ


Алена Панкратава, Прага

Так палічыў і шэф расейскага піўнога канцэрну “Балтыка” Тэймураз Балоеў. Тым больш, што сам прэзыдэнт Лукашэнка пэрсанальна папрасіў яго інвэставаць у беларускую эканоміку.

Вось так, на падставе вусных дамоўленасьцяў паміж шэфам канцэрну і эксцэнтрычным дыктатарам, швэдзка-расейскі канцэрн прыняў рашэньне на працягу двух год інвэставаць у беларускае прадпрыемства “Крыніца”. Расейскі бок выдзяліў на гэтыя мэты 50 мільёнаў даляраў. Сярод абавязацельстваў “Балтыкі” былі мадэрнізацыя заводу, павелічэньне вытворчасці ў чатыры разы, захаваньне ўсяго працоўнага калектыву і, зразумела, аплата працаўнікам.

За гэта “Балтыка” павінна была атрымаць большы пакет акцыяў, чым ейны беларускі партнэр.

Аднак, піша Frankfurter Allgemeine, нягледзячы на тое, што “Балтыка” ўжо зрабіла частковыя інвэстыцыі (прыкладна на 10 мільёнаў даляраў), у руках “Крыніцы” па-ранейшаму 80 адсоткаў акцыяў. Выглядае, што беларускі бок ніяк не зьбіраецца выконваць сваіх абяцаньняў.

Зразумела, цяпер расейскі канцэрн ня хоча нічога іншага, як забраць свае грошы назад і ініцыяваць судовы працэс супраць беларускага ўраду. У сваю чаргу Лукашэнка абураны гэтым. Тым больш, пасьля скандальнага матэрыялу НТВ на гэтую тэму. Раз’юшаны беларускі кіраўнік нават паабяцаў, што ні “Балтыка” ні любое іншае прадпрыемства ўвогуле ня ўбачаць Беларусь, калі будуць надалей аплочваць падобныя сюжэты на НТВ і іншых прайдзісвецкіх СМІ...

Па-сутнасьці, выпадак з “Балтыкай” – ня першы прыклад таго, калі афіцыйны Менск па-сутнасьці кінуў замежных інвэстараў. Свой сумны досьвед у гэтым напрамку маюць такія замежныя фірмы як “Мак Дональдс”, “Кола”, “Форд Мотор”.

“Тэарэтычна,- піша Маркус Вэнэр, - з братнім расейскім капіталам усё павінна было выглядаць інакш. Непасрэдна перад сваімі выбарамі Лукашэнка заклікаў расейскіх прадпрымальнікаў да інвэстыцыяў у беларускую эканоміку. Ён раздаў абяцаньні ня толькі расейскім піваварам, але і прадстаўнікам іншага бізнэсу.

Гарантыяй з беларускага боку служыла ягонае прэзыдэнцкае слова. Незразумела толькі чаму, расейскія алігархі прынялі абяцаньні за чытую манету і палічылі, што лёс беларускіх інвэстараў зь імі не паўторыцца. Аднак, - піша Frankfurter Allgemeine, для расейцаў не было навіной, што беларускі лідэр вельмі слаба арыентуееца ў праблемах расейскіх эканамічных рэформаў.

Наадварот, ён жадае менавіта такога яднаньня з Расеяй, якое б дазволіла яму пазьбегнуць усялякіх рэформаў. Той мадэлі, якая існавала ў 90-я, калі ў выніку геапалітычных інтарэсаў Расея інтэнсыўна падтрымлівала беларускую эканоміку і тым самым стабілізавала лукашэнкавы рэжым. На прыкладзе “Балтыкі” відавочна, што расейская стратэгія інвэстыцыяў беларускай эканомікі асуджаная на няўдачу.

“Калі расейскія інвестары хочуць прымаць удзел у лібералізацыі, то яны павінны рабіць гэта беларускім спосабам і іграць паводле беларускіх правілаў”, запэўніў днямі ў Менску беларускі лідэр. “Мы не для гэтага атрымалі ў спадчыну беларускія прадпрыемствы, каб прадаваць іх камсуьці па кошце цэнтрыфугі. “На гэтым тыдні кіраўнік “Балтыкі” яшчэ раз паспрабуе весьці прерамовы з Лукашэнкам. Ці засвоіў расейскі прадпрымальнік беларускія правілы? Ці забыўся ён пра правілы расейскай рынкавай эканомікі,” - піша Frankfurter Allgemeine.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG