Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТАДЖЫКІСТАН АДКАЗАЎ АЛЯКСАНДРУ ЛУКАШЭНКУ НА ЯГО ЗАКІД У СПРАВЕ ЗАМЕЖНЫХ ВАЕННЫХ БАЗАЎ


Юры Дракахруст, Прага

“Калі такія рашэньні прымаюцца бяз нас, то што гэта за дамова пра калектыўную бясьпеку,” – сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што прапануе гэтую праблему для абмеркаваньня на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краінаў СНД, якая адбудзецца напачатку сакавіка ў Алма-Аце.

Зараз войскі ЗША і Францыі, якія ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане, знаходзяцца ў Таджыкістане, Кыргызстане і Ўзбэкістане. Кыргызстан і Таджыкістан удзельнічаюць у дамове пра калектыўную бясьпеку СНД.

Сёньня сакратар Рады бясьпекі Таджыкістану Амэркул Азімаў пракамэнтаваў для Радыё Свабода абвінавачаньні беларускага кіраўніка.

(Азімаў: ) “Таджыкістан самастойна вызначае сваю зьнешнюю палітыку. Тое, што ён дапамагае міжнароднай кааліцыі, мае адзіную мэту – зьнішчыць міжнародны тэрарызм. На сёньня ў нас няма замежных войскаў, якія б знаходзіліся ў Таджыкістане на доўгатэрміновай падставе, акрамя расейскай 201-й дывізіі і расейскіх памежнікаў, і пакуль гэта не плянуецца”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG