Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТО ДУМАЮЦЬ У РЭСПУБЛІКАНСКІМ ЦЭНТРЫ ПРАФІЛЯКТЫКІ СНІДУ ПРА БЕРАСЬЦЕЙСКІ ВЫПАДАК З ХВОРЫМ ДОНАРАМ


Міхал Стэльмак, Менск

Вось што зазначыла на гэты конт галоўная доктарка цэнтру Лілія Мялешка:

(Мялешка: ) “Што да гэтага канкрэтнага выпадку, які меў месца ў Берасьці, то ён не патрабуе ніякай дадатковай увагі. Тая кроў нікуды не пайшла. Донарам можа пажадаць стаць любы — у яго ўзялі кроў, і калі ягоная рэакцыя станоўчая, то гэтую кроў утылізуюць. А гэты канкрэтны чалавек не прыходзіў па справе донарства, здаецца, год. Ён прыйшоў зноў як першасны донар, і яго абсьледавалі. Ёсьць размовы, што нібыта пералівалі ягоную кроў і магчымае забруджаньне — насамрэч нічога такога няма".

(Карэспандэнт: ) "Магчыма, вы публічна не агучваеце іншых фактаў?"

(Мялешка: ) "Не агучваем іх толькі таму, што ў нас не было ніводнага выпадку пераліваньня крыві, каб адбылося забруджаньне вірусам імунадэфіцыту. У нас ёсьць статыстычныя зьвесткі, якія пацьвярджаюць, што за апошнія 12 гадоў перадачы ВІЧ-інфэкцыі праз донарскую кроў у Рэспубліцы Беларусь не рэгістравалася".

(Карэспандэнт: ) "З гледзішча бясьпекі — наколькі дасканалым можна лічыць мэханізм пераліваньня крыві ў Беларусі?"

(Мялешка: ) "Як спэцыяліст я магу сказаць, што верагоднасьць забруджаньня вірусам імунадэфіцыту праз донарскую кроў практычна роўная нулю. Але я заўжды раблю маленькае ўдакладненьне — нават Бог ня можа даць 100-адсоткавую гарантыю. Таму што можа мець месца і чалавечы фактар, і розныя адметнасьці арганізму. Але ўсё робіцца, усё зьведзена да самай малой верагоднасьці", — сьцьвярджае Лілія Мялешка, галоўная доктарка Рэспубліканскага цэнтру прафіляктыкі СНІДу.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG