Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПКБ БУДЗЕ АДСТОЙВАЦЬ СВАЁ ПРАВА НА ОФІС ПРАЗ СУД


Уладзімер Глод, Менск

Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміла сакратар ЦК ПКБ Алена Скрыган. Паводле яе словаў, калі партыя вызваліць офіс, то аўтаматычна страціць юрыдычны адрас. А гэта можа стаць падставай для забароны партыі.

Афіцыйныя ўлады тлумачаць сваё патрабаваньне недахопам у раёне адміністрацыйных памяшканьняў. Аднак Алена Скрыган лічыць такі падыход "чыста палітычным". Партыя гатовая абараняць сваё права на памяшканьне праз суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG