Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ” НЯ ДУМАЕ АДСТОЙВАЦЬ ПАШЫРЭНЬНЕ СВАІХ ПАЎНАМОЦТВАЎ


Уладзімер Глод, Менск

Такі канцэптуальны падыход выказаў сёньня старшыня Камісіі ў справах дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту Міхаіл Сасонка падчас пашыранага паседжаньня камісіі, на якім абмярковаўся законапраект “Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь”.

Такім чынам, як адзначыў дэпутат Уладзімер Навасяд, можна весьці размову толькі пра касмэтычныя, а не прынцопывыя зьмены. Напрыклад, у найлепшым выпадку “палата” будзе прымаць закон пасьля трох, а ня двух чытаньняў, як зараз. Між тым, менавіта пашырэньне паўнамоцтваў і функцыяў дзейнага беларускага парлямэнту ёсьць адной з чатырох галоўных умоваў, што вызначыла міжнародная супольнасьць для Беларусі.

Гэты законапраект паступіў у “палату прадстаўнікоў” і быў прыняты ў першым чытаньні яшчэ ў 2000-м годзе. Аднак яго доўга не разглядалі, бо дэпутаты вырашылі працаваць зь ім толькі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG