Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАДЧАС СУСТРЭЧЫ ЛУКАШЭНКІ З ПУЦІНЫМ ПРАЕКТ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА АКТУ РАЗГЛЯДАЦЦА НЯ БУДЗЕ


Уладзімер Глод, Менск

Пра гэта стала вядома сёньня падчас паседжаньня беларускай часткі беларуска-расейскай рабочай групы ў справе падрыхтоўкі канстытуцыйнага акту. Больш за тое, сустрэча кіраўнікоў Расеі й Беларусі ў рамках паседжаньня Вышэйшай дзяржаўнай рады, хутчэй за ўсё, будзе перанесеная зь лютага на сакавік.

Сёньня былі абмеркаваныя ўсе тры варыянты дакумэнта — падрыхтаваныя беларускім бокам, Парлямэнцкім сходам саюзу Беларусі й Расеі ды Сталым камітэтам Саюзнай дзяржавы. 14 лютага праца над канстытуцыйным актам працягнецца ў Маскве на паседжаньні рабочай групы ў поўным складзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG