Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІРАНЦАЎ НЕ ХВАЛЮЮЦЬ СУВЯЗІ БЕЛАРУСІ ЗЬ ІРАКАМ


Ул. інф.

Як паведаміла амэрыканская газэта The Miami Herald зь нямецкага гораду Мюнхену, на тамтэйшай міжнароднай канфэрэнцыі ў расейскага міністра абароны Сяргея Іванова спыталіся пра беларускі гандаль зброяй. Газэта піша, што "апошняе паседжаньне таксама падкрэсьліла шырокія рознагалосьсі паміж Злучанымі Штатамі й Расеяй. Сэнатар Ліндсэй Грэм запытаў Іванова, чаму Расея падтрымлівае былую савецкую рэспубліку Беларусь таннымі энэргетычнымі субсыдыямі, калі гэтая краіна "ніколі ня мела дэмакратычных выбараў і зьяўляецца буйным экспартэрам зброі ды абсталяваньня".

Паводле артыкулу ў The Miami Herald, міністар абароны Расеі адказаў, што "няма сьведчаньня, што Беларусь прадавала зброю краінам, якія знаходзяцца пад санцыямі – кшалту Іраку – хаця яна рабіла гэта з краінамі не пад санкцыямі – такімі як Таджыкістан, Ангола і "нават дзяржавамі Пэрсыдзкае затокі," – цытуе адказ Сяргея Іванова газэта The Miami Herald.

А ў Менску сёньня ў часе прэсавай канфрэнцыі іранскага амбасадара Мухамада Хашэмі Гальпаегані запыталі, ці купляе Іран зброю ў Беларусі.
Амбасадар адказаў, што за час ягонае працы ў Менску, а гэта апошнія 6 месяцаў, такіх зьдзелак не было, таму ён нічога ня ведае пра продаж беларускае зброі ў Іран.

Наш карэспандэнт папрасіў амбасадара Гальпаегані распавесьці пра стаўленьне ягонае краіны да сувязяў Беларусі зь Іракам, пра якія часта распавядае заходняя прэса. Вось што адказаў іранскі амбасадар:

(Гальпаегані: ) “Мы ня маем ніякае праблемы з гэтымі стасункамі”.

Амбасадар Ірану такім жа чынам пракамэнтаваў мадэрнізацыю ірацкае сыстэмы супрацьпаветранае абароны з дапамогай Беларусі, пра што шмат пісала апошнім часам і беларуская незалежная прэса.

(Гальпаегані: ) “Так, нас не хвалюе гэта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG