Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛІМПІЙСКУЮ ЧЭМПІЁНКУ ВОЛЬГУ КОРБУТ АБВІНАВАЧВАЮЦЬ У КРАДЗЯЖЫ


ул. інф.

Алімпійская чэмпіёнка 1972 і 1976 гадоў кажа, што адбылося непаразуменьне – яна йшла за грашыма, якія пакінула ў машыне, і зьбіралася вярнуцца ў краму, каб расплаціцца. Але ахоўнік сьцьвярджае, што бачыў, як Корбут хавала прадукты ў сумку, перш чым выйсьці з крамы. Корбут амаль адразу ж выпусьцілі пад заклад у 600 даляраў, і сёньня мусіць адбыцца слуханьне па ейнай справе.

Апошнія 11 гадоў Корбут жыве ў амэрыканскім штаце Джорджыя, дзе трэніруе мясцовых гімнастак. У свой час за бліскучыя выступленьні некаторыя журналісты ахрысьцілі беларускую атлетку “маці гімнастыкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG