Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЫРЭКТАР ІНСТЫТУТУ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫХ ДЫ ПАЛІТЫЧНЫХ ДАСЬЛЕДВАНЬНЯЎ СПАДЗЯЕЦЦА, ШТО 15-ГОДЗЬДЗЕ СВАЁЙ УСТАНОВЫ ЁН СУСТРЭНЕ Ў ЗУСІМ НОВАЙ БЕЛАРУСІ.


Альгерд Невяроўскі, Менск

5 лютага 1992 году група менскіх навукоўцаў, палітыкаў, журналістаў і бізнэсоўцаў заснавала Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных ды палітычных дасьледваньняў, мэта якога – праз сацыялягічныя дасьледваньні, працу з грамадзкай думкай умацоўваць у Беларусі каштоўнасьці дэмакратыі й рынкавай эканомікі. За 10 гадоў супрацоўнікі інстытута правялі нямала апытаньняў, навуковых канфэрэнцыяў ды сэмінараў, але, на думку прафэсара Манаева, галоўнае іх дасягненьне – ня ў гэтым.

(Манаеў:) " Першы вынік нашай працы – гэта тое, што мы засталіся. Мы лічым гэта добрым вынікам".

На думку кіраўніка інстытуту, гэта ня проста жарт, бо на пачатку 90-х гадоў многія спадзяваліся на нармальнае дэмакратычнае разьвіцьцё Беларусі. Аднак вельмі нямногія з заснаваных тады бізнэс-структураў, палітычных ды грамадзкіх арганізацыяў дажылі да сёньняшняга дня. НІСЭПД дажыў, але цяперашні стан гэтага інстытуту ды іншых дасьледчыцкіх цэнтраў застаецца няпэўным.

Як вядома, нядаўна Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне, паводле якога, каб праводзіць сацыялягічныя дасьледваньні, недзяржаўныя структуры мусяць атрымаць ад уладаў адпаведную ліцэнзію. У гэтай справе ўлады ўжо нават стварылі спэцыяльную рабочую групу, у якую ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных сацыялягічных інстытутаў. Алег Манаеў працягвае:

(Манаеў: ) "Самае галоўнае, чаго мы баімся, і што ўваходзіць у намер уладаў – гэта перакрыць доступ грамадзтва да нашай аналітыкі. Бо НІСЭПД усе гэтыя 10 гадоў надаваў вялікую ўвагу працы са сродкамі масавай інфармацыі, бо гэта адзіная крыніца, празь якую людзі могуць атрымліваць інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне".

Гэтай праблемай зацікавіліся сябры рабочай групы ў справах Беларусі парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якія гэтымі днямі былі ў Менску, а таксама іншыя міжнародныя структуры. Алег Манаеў спадзяецца, што беларускія ўлады будуць вымушаныя прыслухацца да пратэстаў.

У найбліжэйшых плянах інстытута – правядзеньне маніторынгу грамадзкай думкі напярэдадні мясцовых выбараў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG