Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭМ’ЕР-МІНІСТАР ЧЭХІІ НАВЕДАЕ БЕЛАРУСЬ


ул. інф.

Паводле чэскага інфармацыйнага агенцтва ЧТК, гэткае рашэньне было прынятае сёньня ў Жэнэве на паседжаньні камісіі Сацінтэрну ў справах міру, дэмакратыі і правоў чалавека. Мілаш Зэман узначальвае гэтую камісію з 2000 году.

Як заявіў у інтэрвію ЧТК генэральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу Луіс Аяла, мэта прыезду дэлегацыі ў Беларусь – працягнуць дыскусыю наконт узаемадачыненьняў гэтай краіны зь міжнароднай супольнасьцю і вырашыць, якім чынам дапамагчы Беларусі ў разьвіцьці дэмакратыі. На думку Луіса Аялы, Беларусь належыць да краінаў, дзе існуе патэнцыйная пагроза канфлікту з-за таго, што цяперашні рэжым Лукашэнкі стаўся перашкодай на шляху дэмакратыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG