Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗІНАІДА ГАНЧАР ПАТРАБУЕ АД АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ ПРАЎДЫ ПРА ТОЕ, ШТО ЗДАРЫЛАСЯ ЗЬ ВІКТАРАМ ГАНЧАРОМ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Спадарыня Ганчар абураецца, што ўлады замоўчваюць факт зьнікненьня Ганчара і выказвае меркаваньне, што яго скралі з палітычных прычынаў. "Вы зразумелі, што ў адкрытай барацьбе вы ня зможаце перамагчы майго мужа, і тады яго выкралі", — піша Зінаіда Ганчар.

Яна патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі адказаць, ці сапраўды былога старшыню КГБ Мацкевіча і былога генпракурора Бажэлку зьнялі з пасадаў таму, што яны выявілі датычнасьць да выкраданьня Ганчара высокіх службовых асобаў і чаму Віктар Шэйман быў прызначаны генэральным пракурорам пасьля таго, як ягонае імя зьявілася ў дакумэнтах, якія пралівалі сьвятло на таямніцу выкраданьня Віктара Ганчара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG