Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРА РУХУ "ЗУБР" АБВІНАВАЦІЛІ Ў АБРАЗЕ ЛУКАШЭНКІ


Ул. інф.

Спадар Атрошчанкаў распавёў перадгісторыю ўзбуджэньня супраць яго крымінальнае справы:

(Атрошчанкаў: ) "На працягу ўсяе восені сяброў нашага руху выклікалі ў пракуратуру — там іх дапытваў сьледчы Шрубок. Ён задаваў ім пытаньні наконт налепак, наконт іншай літаратуры, улётак і тлумачыў ім, што справа ўзбуджаная 24 верасьня па факце паклёпу на прэзыдэнта. Аднак у чацьвер да маіх бацькоў прыйшлі супрацоўнікі міліцыі й паведамілі, што на мяне ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 368 "Абраза прэзыдэнта".

Паводле згаданага артыкулу, публічная абраза прэзыдэнта караецца штрафам, або папраўчымі працамі да двух гадоў, або арыштам да 6 месяцаў, або абмежаваньнем свабоды на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.

У гарадзкой пракуратуры Менску нам заявілі, што крымінальная справа ўзбуджаная ня супраць канкрэтных людзей, а "па факце".

Мы пацікавіліся ў спадара Атрошчанкава, ці не спрабаваў ён высьветліць у гарадзкой пракуратуры абставіны ўзбуджэньня супраць яго крымінальнай справы.

(Атрошчанкаў: ) "Не, я не спрабаваў зь імі кантактаваць, таму што яны нічога мне не паведамлялі. Я крыху ведаю права й лічу, што калі інфармацыя аб гэтай справе не адпавядае рэчаіснасьці, яны павінны абвергнуць яе. Ніякіх позваў я не атрымоўваў, мяне не выклікалі нават як сьведку", — паведаміў Аляксандар Атрошчанкаў, прэсавы сакратар руху "Зубр".

Прычыну перасьледу ён бачыць у тым, што "зуброў" запрасілі на канфэрэнцыю міжнароднае арганізацыі "Amnesty International", што пройдзе ў лютым у нямецкім горадзе Боне.

(Атрошчанкаў: ) "Рух "Зубр" упершыню запрошаны на такую канфэрэнцыю. Там возьмуць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі. І я лічу, што проста ўлады намагаюцца такім чынам перашкодзіць выхаду "Зубра" на міжнародную арэну".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG