Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ БУДЗЕ ДАСЯГНУТЫ КАМПРАМІС ПАМІЖ АБСЭ І МЕНСКАМ?


Алена Панкратава, Менск

Паводле крыніцы ў МЗС, апошнім часам эўрапейскія дыпляматы выказваюць меркаваньне, што пад канец сваёй працы ў Менску старшыня КНГ АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік заняў, мякка кажучы, занадта цьвёрдую пазыцыю да беларускага кіраўніцтва ў параўнаньні з той, якую ён меў напачатку сваёй дзейнасьці.

Лічыцца, што Вікаў пераемнік Эбэргард Хайкен будзе праводзіць больш памяркоўную лінію і весьці перамовы прымальна для абодвух бакоў.

Што да ліста міністра замежных справаў Беларусі Міхаіла Хвастова, які той накіраваў учора Уце Цапф, то, паводле дасьведчанай асобы, гэты жэст атрымаў вельмі пазытыўную ацэнку ў дыпляматычных эўрапейскіх колах.

Спадар Хвастоў, які паводле беларускай герархіі зьяўляецца таксама віцэ-прэм’ерам, мае вельмі добры імідж у Нямеччыне, сьцьвярджае дыплямат. Нягледзячы на ўсе складанасьці ў эўрапейска-беларускіх дачыненьнях, спадар Хвастоў зьяўляецца для Захаду той пэрсонай, якая зможа адыгрываць вядучую ролю ў справе дыялёгу Беларусі з Захадам, — паведаміла Свабодзе крыніца ў нямецкім МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG