Генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр сказаў:
(Швімэр: ) “На жаль, леташнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі дэмакратычным стандартам. Гатоўнасьць скончыць цяперашнюю міжнародную ізаляцыю і падтрымаць зьяўленьне сапраўднага дэмакратычнага дыялёгу ў краіне патрабуе ясных сыгналаў ад беларускіх уладаў, у асаблівасьці, што да функцыяў парлямэнту, свабоды сродкаў масавай інфармацыі, таксама як і мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Запрашэньне гэтай Асамблеі да парлямэнцкай дэлегацыі і да прадстаўнікоў апазыцыйнай рады ды вашыя перамовы зь міністрам Інфармацыі Беларусі зьяўляюцца выпазнымі сыгналамі з нашага боку, што мы жадаем скончыць ізаляцыю. Цяпер мы чакаем канкрэтных крокаў і грунтоўнага прагрэсу зь беларускага боку”.