Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІК: “ТРЭБА ЗРАБІЦЬ УСЁ МАГЧЫМАЕ, КАБ ВЯРНУЦЬ БЕЛАРУСЬ У ЭЎРОПУ”.


Вольга Караткевіч, Патсдам

На гэты момант у Патсдаме выступіў намесьнік прэзыдэнта Лібэральнай групы ПАРЭ Аляксандар Шушлоў, які прадстаўляе тут Дзяржаўную Думу Расейскай Фэдэрацыі й фракцыі “Яблоко”. Ён выказаў “глыбокае зацікаўленьне дэмакратычных сілаў Расеі ў дэмакратызацыі Беларусі як саюзнай дзяржавы”.

Таксама слова ўзяў дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Уладзімер Навасяд, які заклікаў міжнароднае грамадзтва зьвярнуць увагу на мясцовыя выбары ў Беларусі, якія маюць адбыцца неўзабаве.

Праблемы беларускай пазыцыі агучыў у сваім выступе былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску Ганс Георг Вік. У вельмі эмацыйнай танальнасьці спадар Вік назваў памылкай тое меркаваньне, што апазыцыя ў Беларусі слабая й ня ўплывовая.

Спадар Вік таксама спыніўся на пытаньні выбараў у мясцовыя саветы, і сказаў, што яны зьяўляюцца базай, якая фармуе сьвядомасьць. У сваёй кароткай прамове спадар Вік асабліва спыніўся на неабходнасьці прадстаўніцтва Беларусі ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ і ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы “з улікам інтарэсаў палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі”. А напрыканцы выступу Ганс Георг Вік сказаў наступнае:

(Вік: ) “Беларусь – гэта краіна Цэнтральнай Эўропы. Менск – гэта лібэральны горад з свабоднымі людзьмі. Трэба зрабіць усё магчымае, каб вярнуць Беларусь у Эўропу. Паўстае пытаньне часу, але агульнымі намаганьнямі мы павінны скараціць гэты час”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG