Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КГБ БЕЛАРУСІ НАКІРАВАЎ ЛІСТ У ФСБ РАСЕІ З НАГОДЫ ВЫКАЗВАНЬНЯЎ ШАРАМЕТА


Любоў Лунёва, Менск

У беларускім КГБ лічаць, што выказваньні Паўла Шарамета шкодзяць канстытуцыйнаму ладу Беларусі, маюць антыдзяржаўны характар, дыскрэдытуюць кіраўніцтва Беларусі й пагаршаюць дачыненьні Расеі й Беларусі.

Мы зьвярнуліся па камэнтар з гэтай нагоды да самога Паўла Шарамета:

(Шарамет: ) “Я нічога ня ведаю пра ліст КГБ. Што тычыцца маіх выказваньняў і таго, як яны адбіваюцца на адносінах Расеі й Беларусі — аб гэтым я шмат не разважаю.

У мяне цяпер такі пэрыяд у жыцьці, што здарэньні ў Беларусі мяне не датычаць. Увогуле, нічога ў Беларусі мяне не хвалюе — акрамя лёсу нашага апэратара Зьмітра Завадзкага, а таксама маіх родных і блізкіх, якія жывуць у Менску.

Што тычыцца адносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй, то я так лічу, што ў хуткім часе гэтыя адносіны будуць яшчэ горшыя. Гэта ніякім чынам не зьвязана з маімі выказваньнямі, а толькі з эканамічнай і палітычнай сытуацыяй у Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG