Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭПУТАТ БУНДЭСТАГА НАПІСАЎ АДКРЫТЫ ЛІСТ ЛУКАШЭНКУ


Алена Панкратава, Менск

У лісьце Вольфганг Бэрэндт выступае за вызваленьне арыштаванага беларускімі ўладамі прафэсара Гомельскага мэдычнага інстытуту Юрыя Бандажэўскага. Эўрапейскі дэпутат патрабуе пераправерыць справу гомельскага навукоўца.

“Я доўгі час вывучаю пытаньні фактару рызыкі ядзернай энэргіі й патрабую мудрага стаўленьня да гэтых праблемаў ва Ўсходняй і Сярэдняй Эўропе. У свой час я прадстаўляў адмысловы камітэт ПАРЭ ў пытаньнях навакольнага асяродзьдзя і сельскай гаспадаркі. Аварыя на ЧАЭС стала сапраўднай экалягічнай катастрофай. Замоўчваньне праўды адносна яе наступстваў можа яшчэ больш пагоршыць стан здароўя людзей, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях”, — піша ў сваім лісьце да Лукашэнкі Вольфганг Бэрэндт.

На ягоную думку, вызваленьне прафэсара Банджэўскага, чыя праца прызнаная ў многіх краінах Эўропы, будзе вітацца ня толькі ягонымі калегамі-навукоўцамі, але і эўрапейскімі арганізацыямі, у тым ліку Радай Эўропы. Як вядома, Беларусь імкнецца аднавіць свой статус у гэтае структуры, — гаворыцца ў лісьце віцэ-прэзыдэнта Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы да беларускага лідэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG