Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЗУБРАМ” – ГОД


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Напярэдадні мітынгу ўначы невядомыя зламысьнікі сарвалі з памятнага 4-мэтровага крыжа мэталёвую шыльдачку і скралі валун з высечаным надпісам пра тое, што пад гэтым курганом знаходзяцца парэшткі 1200 ахвяраў сталінізму зь ліку барысаўцаў і крупчанцаў.

Многія ўдзельнікі мітынгу ў сваіх выступах зазначалі: невядомыя злачынцы, якія ўчынілі акт вандалізму, хочуць запалохаць барысаўскіх актывістаў руху “Зубр”, пазбавіць зямлякоў гістарычнай памяці. Але гэта ім ня ўдасца. Выступае прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, сябар партыі БНФ Зьміцер Бародка:

(Бародка: ) “Тут ляжаць продкі, якія змагаліся за волю Бацькаўшчыны. Я ўпэўнены, што яны вамі б ганарыліся. Тое, што вы зараз робіце, — сапраўдная мужнасьць. Я ўпэўнены , што вашы дзеці будуць вамі таксама ганарыцца. Я ўпэўнены: вы будзеце добрымі бацькамі, бо не перадасьцё гэты генэтычны страх сваім нашчадкам.Хопіць баяцца! Жыве Беларусь!”

(Усе: ) “Жыве!”

За год свайго існаваньня барысаўская філія руху правяла каля сотні несанкцыянаваных акцыяў у Барысаве, Беразіне, Крупках, Лагойску, Жодзіне, Маладэчне.

Падчас мітынгу лідэры барысаўскай філіі руху “Зубр” выказалі пратэст супраць выказваньняў асобных дзеячоў палітычных дэмпартыяў і рухаў, якія абвінавачваюць сяброў гэтай арганізацыі ў антыбеларускасьці на той падставе, што ня ўсе яны размаўляюць па-беларуску.

Мітынг праходзіў пад бел-чырвона-белым сьцягам. Міліцыянтаў на месцы правядзеньня акцыі не было.

Сёньня ж гадавіну ўтварэньня руху “Зубр” адзначылі й жодзінскія актывісты. Яны распаўсюдзілі па горадзе ўлёткі з заклікам да землякоў пратэставаць супраць далейшага паніжэньня ўзроўню жыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG