Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬСКІ ДРУК ПРА БЕЛАРУСЬ: ПРАПАГАНДА – У КОЖНУЮ ХАТУ!


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Цікава, што падзагалоўкам да артыкулу ў сёньняшнім нумары “Wyborczej” ёсьць фраза “Новая ідэя Лукашэнкі”.

Газэта распавядае, што групаў, якія будуць прапагандаваць “асноўныя вэктары дзяржаўнай палітыкі”, будзе сем – па адной у кожнай вобласьці і адна ў Менску. Прычым узначальваць групы з 12 чалавек будуць чыноўнікі самага высокага ўзроўню – віцэпрэм’еры, віцэспікеры, кіраўнікі дзяржкантролю, а ў Менску агітатараў узначаліць нават старшыня Рады Бясьпекі.

“Gazeta Wyborcza” зьвяртае таксама ўвагу на фармулёўку лукашэнкавага загаду, дзе гаворыцца, што так званыя інфармацыйна-кансультацыйныя групы на падставе матэрыялаў з адміністрацыі прэзыдэнта мусяць агітаваць нават “у месцах пражываньня грамадзянаў”.

“Гэткія захады ў справе агітацыі ня ёсьць для Беларусі навіной”, - гаворыцца далей ў артыкуле, - “а толькі працягам практыкі, якая добра спраўдзіла сябе, між іншым, у часе мінулых прэзыдэнцкіх выбараў.

Аднак цяпер інфармацыйныя спэцгрупы будуць працаваць стала. Гэтаксама як камісары ідэалёгіі, якія ўжо некалькі гадоў працуюць ва ўладных структурах, а таксама на дзяржаўных прадпрыемствах”- адзначае “Gazeta Wyborcza”.

На пытаньне “Навошта гэта робіцца?” газэта адказвае словамі Мікалы Статкевіча: “калі ў краіне няма кілбасы, дык людзям трэба тлумачыць, што мяса шкодзіць здароўю
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG