Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕЛАРУСІ НАБРАЎ ЧЫННАСЬЦЬ ЗАКОН АБ БАРАЦЬБЕ З ТЭРАРЫЗМАМ


Юры Сьвірко, Менск

Сёньня ў газэце “Звязда” афіцыйна апублікаваны й таму пачаў дзеяць Закон Рэспублікі Беларусі “Аб барацьбе з тэрарызмам”, прыняты “палатай прадстаўнікоў” 11 сьнежня летась і падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 3 студзеня.

Закон быў распрацаваны на хвалі барацьбы зь міжнародным тэрарызмам пасьля тэрактаў 11 верасьня, але ён прадугледжвае й выпадкі ўнутранага тэрарызму ў Беларусі.

Паводле артыкулу 3 Закону, “тэрарызм — учыненьне выбуху, падпалу або іншых дзеяньняў, што ствараюць небясьпеку гібелі людзей, нанясеньня ім цялесных пашкоджаньняў, нанясеньня стратаў у буйным памеры ці наступленьня іншых цяжкіх вынікаў”.

Сярод такіх дзеяньняў, паводле закону, можа быць “замах на жыцьцё дзяржаўнага або грамадзкага дзеяча” з мэтай перашкоды ягонай дзяржаўнай або грамадзкай дзейнасьці ці помсты за такую дзейнасьць”.

На думку юрыстаў, пад такую фармулёўку падпадаюць і зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Зьмітра Завадзкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG