Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САМЫЯ ПРЫВАБНЫЯ ДЛЯ ПАДРОБКІ – ЭЎРАПЕЙСКІЯ ПАШПАРТЫ


Валер Каліноўскі, Прага

Артыкул называецца “Пашпарты Эўразвязу – лёгкая здабыча і інструмэнт тэрарыстаў”.

Верасьнёўскі выпадак з двума тунісцамі, якія падарвалі сябе, сьмяротна параніўшы лідэра Паўночнага Альянсу Ахмада Шаха Масуда, стаўся сур’ёзным званком трывогі па ўсёй Эўропе. Пасьля ў друзе, што застаўся ад выбуху, былі знойдзеныя сапраўдныя бэльгійскія і францускія пашпарты, два зь якіх былі скрадзеныя у бэльгійскіх кансулятах у Эўропе.

Гэты інцыдэнт паказаў тое, што паліцыя ведала даўно: пашпарты і пасьведчаньні асобы, якія выдаюцца ўрадамі краінаў Эўразьвязу, сталі самымі папулярнымі ў свеце дакумэнтамі для падробак альбо выкраданьняў.

Забойтсва Масуда і пазьнейшыя тэрарыстычныя атакі на ЗША засьведчылі, што скрадзеныя і падробленыя эўпапейскія пашпарты сталі важным інструмэнтам для ажыцьцяўлення сваёй злачыннай дзейнасьці тэрарыстычных сетак, імі часта карыстаюцца за тысячы кілямэтраў ад эўрапейскіх межаў, – піша International Herald Tribune.

"Пачынаючы з 1993 году, мы былі зьдзіўленыя маштабамі фальшаваньня пашпартоў," – сказаў Вілі Бругэман, намесьнік дырэктара Эўраполу, Эўрапейскага паліцэйскага офісу, які пачаў сваю дзейнасьць з 1 студзеня. Зараз тут створаная адмысловае падразьдзяленьне, што займаецца выключна скрадзенымі пашпатрамі.

Пашпарты крадуць у многіх краінах, – гаворыць Алэн Букар, кіраўнік аддзелу падробных дакумэнтаў Бэльгійскай Нацыянальнай Паліцыі, - але большасьць зь іх - эўрапейскія.

Падробленыя эўрапейскія пашпарты сталіся асабліва папулярнымі з пачатку 1990-х, калі ЭЗ дэмантаваў большасьць унутраных межаў. За некалькі тысяч даляраў фальшывыя дакумэнты даюць магчымасьць замежнікам жыць і працаваць на вялізнай заходнеэўрапейскай прасторы. Да таго ж эўрапейскія пашпарты даюць магчымасьць езьдзіць бязь візаў у вялікай частцы краінаў сьвету.

Падробленыя пашпарты выкарыстоўваюцца рознымі людзьмі, напрыклад, бразыльскімі футбольнымі зоркамі, што імкнуцца гуляць у прыбытковых эўрапейскіх лігах - некалькі дзясяткаў футбалістаў летась ужо патрапілі пад спэцыяльнае сьледзтва ў гэтай справе ў Італіі, Гішпаніі, Францыі і Ангельшчыне. Бэльгійскія пашпатры чамусьці папулярныя сярод крымінальнікаў для паездак праз Азію, Лацінскую Амэрыку і Афрыку.

Галоўны цэнтар падробкі Бэльгійскіх пашпартоў знаходзіцца ў Таіляндзе, дзе некалькі гадоў за стварэньне грубых копіяў пашпарту быў затрыманы былы агент КГБ. Але, нягледзячы на гэта, фальшаваньне працягваецца.

Aмерыканскі пашпарт мае пэўныя перавагі перад эўрапейскімі, і экспэрты зазначаюць, што эўрапейскія дакумэнты болей папулярныя сярод крыміналу, асабліва сярод тэрарыстычных арганізацыяў.

Ехаць з амэрыканскім пашпартам больш небясьпечна, - лічыць Ралан Жакар, францускі экспэрт ў справе тэрарызму. Амерыканскі пашпарт складаней падрабіць, таму што Злучаныя Штаты маюць больш цэнтралізаваную, чым у ЭЗ, сыстэму выдачы пашпартоў. Акрамя таго, амэрыканскіх пашпартоў значна меней, чым эўрапейскіх, бо толькі 20 адсоткаў амэрыканцаў маюць ўласныя пашпарты, у большасьці эўрапейскіх краінаў гэты паказчык прынамсі ўдвая большы.

Падробшчыкі таксама карыстаюцца тым, што няма пэўнасьці як павінен выглядаць эўрапейскі пашпарт. ЭЗ пагадзіўся, што ягоныя пашпарты павінны быць бардовыя па колеры, але многія дэталі ў афармленьні пашпартоў, забесьпячэньні іх бясьпекі ад падробак, застаюцца рознымі для кожнай з краінаў Зьвязу.

Экспэрты лічаць, што блытаніна з рознымі тыпамі эўрапейскіх пашпартоў можа быць вырашаная толькі калі ЭЗ прыме адзіны стандарт пашпартоў, з адзінымі сродкамі бясьпекі і афрамленьнем. —Піша International Herald Tribune.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG