Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІХАІЛ МАРЫНІЧ: ЗАТРЫМАНЬНЕ ЛЯВОНАВА – ПАЛІТЫЧНЫ ЗАКАЗ ДЛЯ ЗАСТРАШЭНЬНЯ ДЫРЭКТАРСКАГА КОРПУСУ


Радыё Свабода.

(Марыніч: ) “Ну што тут гаварыць. Працягваецца палітычная акцыя ў нашай Беларусі, далейшае нагнятаньне страху сярод дырэктарскага корпусу. Адным словам, пра дэмакратыю, пра дэмакратычныя працэсы гаварыць не даводзіцца. Канечне, калі затрымліваюцца такія дырэктары як Калугін, а сёньня – Лявонаў, прадпрыемствы якіх – гэта вядомая марка, і як гаворыцца – флагманы Беларусі, то цяжка патлумачыць ўсе тыя прычыны затрыманьня, пра якія сёньня гаворыць пракуратура: злоўжываньне. Якія там злоўжываньні, калі гэтыя людзі рабілі ўсё магчымае, каб у дадзеных умовах, калі практычна адсутнічае заканадаўства, калі законы зьмяняюцца дэкрэтамі, указамі кожны месяц, кожны квартал, гэтыя людзі ўсё ж прасоўвалі сваю прадукцыю на ўсясьветныя рынкі, аднак сёньня яны аказваюцца не патрэбнымі ні дзяржаве, ні сваім прадпрыемствам. Гэта яшчэ раз сьведчыць пра палітычны заказ, пра далейшае нагнятаньне страху, каб дырэктарскі корпус ведаў, хто гаспадар у гэтай краіне”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG