Паводле словаў амбасадара Кубы, на Кубе і ў Беларусі агульная ідэалёгія, але гандлёва-эканамічныя стасункі між дзьвюма краінамі фактычна не разьвіваюцца. У прыватнасьці, Куба і Беларусь дагэтуль ня маюць хаця б аднаго сумеснага прадпрыемства.
Не па кішэні Куба для беларусаў і як аб'ект турызму. Сёлета там пабывалі толькі каля 100 беларусаў. Між тым, Куба летась прыняла амаль 2 мільёны турыстаў, у асноўным з заходніх краінаў.