Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯДНАЕ ІНТЭРВІЮ ЎРБАНА АЛІНА


Багдан Андрусышын, Прага

(Карэспандэнт: ) “Як Вы і Ваша сям’я будзеце сёлета сьвяткаваць Каляды?”

(Алін: ) “Сёлета мы адзначаем Каляды ў Флярыдзе. Мы наведаем Disney World, Sea World, будзем добра забаўляцца”.

(Карэспандэнт: ) “Гэта цікавы выбар. Там хіба вельмі горача цяпер, няма сьнегу. Хутчэй можна на водных лыжах праехацца, чым на санках. Ці вы заўсёды сустракаеце Каляды ў цёплых мясьцінах?”

(Алін: ) “Не, сёлета ўпершыню, і, дарэчы, спатрэбілася доўга пераконваць маіх двух дзетак, каб сюды прыехаць. Бо яны хацелі застацца ўдома, пабачыць як падае сьнег, вітаць Санта Кляўса з падарункамі”.

(Карэспандэнт: ) “Ці вы іх пераканалі?”

(Алін: ) “Так. Мы іх пераканалі расповедамі пра Disney World, Sea World, пра спатканьне з жывым Мікі Маўсам”.

(Карэспандэнт: ) “Выходзіць, што бацькі хочуць спаткацца з Мікі Маўсам больш за дзяцей?”

(Алін: ) “Не. Бацькі хочуць пагрэцца на сонцы, але мусілі спакушаць дзяцей абацаньнямі пра сустрэчы з Мікі Маўсам ды Дональд Дакам”.

(Карэспандэнт: ) “А як вы звычайна адзначаеце Каляды?”

(Алін: ) “Дома, у Швэцыі, разам з цэлай сям’ёй, сваякамі і шматлікімі сябрамі. 24-га на Куцьцю зьбіраюцца сям’я ды найбліжэйшыя сваякі, а ўжо 25-га запрашаем добрых знаёмых з палітычнага асяродку. Вячэраем і сьвяткуем разам зь імі”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць нейкія адмысловыя звычаі, якіх Ваша сям’я прытрымліваецца ў Калядны дзень?”

(Алін: ) “Так! Безумоўна. Трэцяя гадзіна ў Калядны дзень – гэта “Час Дыснэя” на швэдзкім тэлебачаньні. Гэта даўняя традыцыя. Усе чальцы сям’і сядаюць перад тэлевізарам, каб паглядзець аднагадзінную Калядную праграму зь Мікі Маўсам і Дональд Дакам. А пасьля гэтага ідуць мультыкі, зробленыя швэдзкімі аніматарамі, таксама пра Каляды. Іхны галоўны падтэкст – падчас Калядаў трэба быць асабліва добрым і апекавацца іншымі, думаць больш аб тым, што я магу камусьці даць, чым пра тое, што я магу атрымаць. Гэта вельмі дэмакратычныя мультыкі. А пасьля гэтага, калі ў сям’і ёсьць дзеці, чуецца грук у дзьверы і ў хату ўваходзіць Санта Кляўс, нагружаны падарункамі для дзяцей”.

(Карэспандэнт: ) “Ці Вы запрашаеце адмысловага Санта Кляўса, каб ён наведаў Вашых дзяцей?”

(Алін: ) “Так. У Швэцыі на Куцьцю вельмі шмат Санта Кляўсаў можна ўбачыць на вуліцах, але гэта ўсе – таты, пераапранутыя таты кожнай сям’і! І я заўсёды ў адпаведны час выбачаюся перад дзецьмі і кажу ім, што мушу выйсьці у гараж і нешта адрамантаваць. А тады, толькі я сыйду, зьяўляецца Санта Кляўс. Вось такая сямейная задача на Каляды”.

(Карэспандэнт: ) “А якія стравы можна пабачыць на Калядным стале?”

(Алін: ) “Прыпасаецца нейкая сьвіная шынка, вяндліна, а таксама нейкая каша, але найбольш традыцыйная для Швэцыі страва – гэта селядцы з муштардай. Мы ядзім шмат селядцоў у часе Калядаў – гэта лічыцца сьвяточнай стравай”.

(Карэспандэнт: ) “А хто ў Вашай сям’і гатуе Калядную вячэру?”

(Алін: ) “Шчыра кажучы, разам – я і мая жонка, але памятайце, што я маю дадатковую задачу – быць Санта Кляўсам”.

(Карэспандэнт: ) “А якія Калядкі Вашы ўлюбёныя?”

(Алін: ) “На жаль, мы ня вельмі пявучая сям’я, нават ня ведаю. Пачакайце, я лепш запытаюся ў маіх дзяцей. Або нават лепш, давайце мая дачка Вам прасьпявае швэдзкую Калядку?” (гучыць песьня)

(Карэспандэнт: ) “Цудоўна! Спадар Алін, ці Вы маеце нейкія пажаданьні для нашых слухачоў у Беларусі?”

(Алін: ) “Безумоўна. У мяне заўсёды адно і тое ж пажаданьне: каб Беларусь была дэмакратычнай і сувэрэннай краінай!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG