Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬСКАЯ ПРЭСА ПІША ПРА ЗЬВЯЗ ПАЛЯКАЎ БЕЛАРУСІ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Палякі ганарацца тым, што наколькі б складаным не было становішча самой Польшчы, сродкі на дапамогу суайчыньнікам, якія жывуць у іншых краінах, урад знаходзіць заўсёды, бо гэта лічыцца вельмі важным.

Таму зьвесткі пра тое, што беларускія ўлады хочуць браць падатак ад гуманітарнай дапамогі Польшчы сваім суайчыньнікам, выклікалі ў грамадзтве шчырае зьдзіўленьне.

Напярэдадні аўтарытэтная польская газэта “Rzeczpospolita” зьмясьціла артыкул “Пакараньне Зьвязу палякаў”, у якім распавядаецца, што гарадзенскія падатковыя службы на падставе сумнавядомага дэкрэту Лукашэнкі №8, палічылі дапамогу, атрыманую Зьвязам палякаў з Польшчы прыбыткам гэтай арганізацыі.

“Rzeczpospolita” падае словы старшыні Зьвязу палякаў на Беларусі Тадэвуша Кручкоўскага. Паводле ягоных словаў, арганізацыя ўжо даўно зьвярталася ў беларускі дэпартамэнт гуманітарнай дапамогі па тлумачэньні да восьмага дэкрэту, аднак там паведамілі, што Зьвязу Палякаў гэты дакумэнт не тычыцца. І вось цяпер – нечаканыя санкцыі.

“Gazeta Wyborcza”, якая ўвесь час пільна сачыла за падзеямі ў Беларусі ў гэтай справе, сёньня друкуе артыкул пад назвай “Ласкавы прэзыдэнт”, дзе паведамляе, што ў выніку захадаў польскай амбасады ў Менску Зьвяз палякаў верагодна вызваляць ад падаткаў з польскай дапамогі.

Паводле “Gazetу” гэткае рашэньне базуецца на польска-беларускай дамове “Аб дабрасуседзтве і ўзаемным супрацоўніцтве”, які гарантуе адпаведныя варункі дзеля дапамогі грамадзкім арганізацыям. Тым больш, што ў дэкрэце № 8 гаворыцца, што ягонае дзеяньне не распаўсюджваецца на замежную дапамогу, якая прадугледжаная міжнароднымі дамовамі Беларусі.

Застаецца аднак незразумелым, чаму гэтага ня ведалі гарадзенскія падатковя інспэктары.

“Магчыма, такім чынам проста шукалі грошы, якіх не хапае ў беларускім бюджэце”, - падае “Rzeczpospolita” меркаваньнье старшыні Зьвязу палякаў на Беларусі Тадэвуша Кручкоўскага.

Дарэчы, па словах спадара Кручкоўскага, адзінай дапамогай беларускіх уладаў дзеля польскай меншасьці была тона паперы для польскамоўнай газэты “Glos znad Niemna”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG