Дарагія сябры,
Напярэдадні гэтых калядных сьвятаў хочу выказаць Вам удзячнасьць за Вашую акцыю ў Курапатах. Вы бароніце ня толькі магілы нашых дзядоў, загінулых ад чужацкага тэрору ў Курапатах. Вы ратуеце гонар нацыі!
Ад шчырага сэрца жадаю Вам сьвяточнага настрою нягледзячы на ўсе цяжкасьці й лепшага 2002 году!
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі