Прэзыдэнт Буш, выступаючы на жалобнай цырымоніі у Вашынгтоне, сказаў.
(Буш: ) “Усе мы, хто перажыў гэтыя падзеі, мы назаўсёды запомнім гэтае імгненьне – 8 гадзінаў 46 хвілінаў 11-га. Мы будзем памятаць, дзе мы былі і што мы адчувалі. Мы будзем памятаць загіблых і чым мы абавязаны ім. Мы будзем памятаць, што мы згубілі і што знайшлі”.
Пасьля тэрактаў 11 верасьня Амэрыка аб’ядналася і знайшла адказ на выклік тэрарыстаў. На сёньняшняй жалобе прэзыдэнт Буш заявіў.
(Буш: ) “Нашы ворагі зрабілі памылку, якую заўсёды робяць ворагі Амэрыкі. Яны бачылі нашу свабоду і лічылі, што бачаць слабасьць. Зараз яны бачаць сваю паразу”.
Сказаў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.