Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГІЛЁЎСКІЯ АКТЫВІСТЫ З ШТАБУ ГАНЧАРЫКА ПАКАРАНЫЯ ШТРАФАМ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Суд цалкам задаволіў патрабаваньні ініцыятараў пазову. Міліцыянты засьведчылі, што спадары Ясюкевіч і Леўская падчас агітацыі за Ўладзімера Ганчарыка адмовіліся выконваць іхныя распараджэньні.

Першапачаткова падчас сьледзтва супрацоўнік Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі маёр Ладзісаў сьцьвярджаў, што Ясюкевіч і Леўская павалілі яго на зямлю і білі нагамі. Ягоныя сьведчаньні і сталі падставай, каб распачаць крымінальную справу паводле артыкула "Супраціў міліцыянтам з ужываньнем гвалту".

Потым сьледчыя не змаглі знайсьці доказаў гвалту і зьмянілі гэтую справу на адміністрацыйнае правапарушэньне. Нібыта за гэта адказчыкі й атрымалі штраф.

З выракам адказчыкі не пагалдзіліся і ў заключным слове яшчэ раз нагадалі падрабязнасьці свайго затрыманьня.

Праўдзівасьць сваіх словаў яны пацьвердзілі відэаздымкамі. Калі маёр Ладзісаў запатрабаваў прайсьці на іншае, вызначанае гарвыканкамам месца агітацыі, Віктар Ясюкевіч адмовіўся. Як ён растлумачыў, яму не паказалі адпаведнага афіцыйнага распараджэньня.

Потым маёр патрабаваў прайсьці ва ўчастак і, пратэстуючы, агітатар сеў на зямлю. Тады міліцыянт паваліў таго на зямлю і схапіў за горла. А тым часам маёр Ладзісаў сьцьвярджаў, што білі менавіта яго, што й стала падставай для крымінальнай справы супраць абодвух.

Гэтых людзей трымалі за кратамі трое сутак і толькі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў вызвалілі. Спатрэбілася амаль тры месяцы, каб знайсьці доказы іхнай віны і пакараць штрафам.

Вось якія высновы зрабіў для сябе пасьля суду Віктар Ясюкевіч:

(Яюскевіч: ) "Вядома, хацелася каб, ва ўладзе было больш сумленных людзей, таму мы і пайшлі на выбары за другога кандыдата. Чакалі гэткага ж сумленьня і ад пракуратуры, потым ад судзьдзі. На жаль, гэтага ня здарылася. Відавочна, што судьдзя прымала рашэньне насуперак матэрыялам справы і не з уласнага перакананьня. Цяпер нам застаецца працягваць справу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG