Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ СУДЗЯЦЬ РЭДАКТАРА ЗАКРЫТАЙ ГАЗЭТЫ “ПАГОНЯ” І ІНШЫХ АКТЫВІСТАЎ


Сяргей Астраўцоў, Менск

Міколу Маркевіча міліцыя лічыць арганізатарам пікету ў падтрымку закрытай "Пагоні". Пікет адбыўся 19-га лістапада. Калі сёньня ў другой палове дня спадар Маркевіч зьявіўся ў суд, яго папрасілі пачакаць — згубілася ягоная справа. Яе шукалі дзьве гадзіны і не знайшлі. Судзьдзя Дземчанка тлумачыў, што раніцай яна яшчэ была.

Раней за гэты ж пікет журналісты Анджэй Пісальнік і Павал Мажэйка атрымалі ў судзе папярэджаньне.

Сёньня адбыўся разгляд справы мастака Зьмітра Іваноўскага. Ён абвінавачваецца ў арганізацыі мітынгу на месцы, дзе 40 гадоў таму зруйнавалі сярэднявечны касьцёл — Фару Вітаўта. Акцыя адбылася 29 лістапада.

Судзьдзя Сяргей Ярашэвіч пазнаёміўся з абставінамі справы і выслухаў усіх сьведкаў. Сваё рашэньне ён абвесьціць у чацьвер 6 сьнежня. Зьміцер Іваноўскі вінаватым сябе ня лічыць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG